20 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Чыквіна (1959), мастака, разьбяра па дрэве, народнага майстра Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Мікалаевіч Чыквін нарадзіўся 20 красавіка 1959 г. у г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Дзмітровіцкай сярэдняй школе. Пушчанская зямля з яе прыгожымі краявідамі, на якой прайшло дзяцінства Уладзіміра, не магла не крануць душу хлапчука. Марыў стаць лесніком, але выбраў рамяство разьбяра па дрэве.
23 сакавіка 2024 г. — 155 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ціханавіча Левіна (1869–1944), савецкага отарыналарынголага, прафесара, заслужанага дзеяча навукі РСФСР
Леанід Ціханавіч (Леон Танхелевіч) Левін нарадзіўся 23 сакавіка 1869 г. у г. Высока-Літоўску Гродзенскай губерніі (цяпер г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Гадаваўся ў небагатай сям’і настаўніка старажытнаяўрэйскай мовы (па іншых дадзеных – адваката). Сярэднюю адукацыю Леанід Левін атрымаў у Брэст-Літоўскай прагімназіі (чатыры класы) і Прылуцкай гімназіі, якую скончыў у 1889 г. з залатым медалём. У тым жа годзе паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра, які скончыў у 1894 г.
15 чэрвеня 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Іванавіча Сахарчука (1948–2021), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, краязнаўца
Юрый Іванавіч Сахарчук нарадзіўся 15 чэрвеня 1948 г. у г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў 8 класаў Высокаўскай сярэдняй школы. Працаваў электраманцёрам Аршанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі (1966–1967). Пасля заканчэння Брэсцкага тэхнікума чыгуначнага транспарту працаваў на Паўночнай чыгунцы у г. Волагда, дзе за паўгода стаў старшым механікам.
1 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Васільевіча Герасімука (1947), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна (2019)
Сцяпан Васільевіч Герасімук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. на хутары ля в. Высокае Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.У бацькоў было адзінаццаць дзяцей, выжылі шасцёра, Сцяпан — самы малодшы. Калі яму было восем, раптам памёр бацька. У канцы 1950-х гг. улады прымусілі пераехаць з хутара ў вёску. Сцяпану давялося шмат працаваць па гаспадарцы, дапамагаючы маці: даглядаў жывёлу, касіў сена. Закончыў Высокаўскую семігодку, восьмы клас вучыўся ў Лукаўскай сярэдняй школе, а потым — у Велікарыцкай сярэдняй школе, якая за 15 км ад дому.
2021 г. — 115 гадоў з часу брэсцка-пружанскіх выступленняў сялян (1906) у перыяд Рускай рэвалюцыі 1905–1907 гг.
У перыяд Рускай рэвалюцыі 1905–1907 гг. рэвалюцыйны пад’ём Гродзенскай губерні быў меней заўважным у параўнанні з Мінскай і Віленскай. Сяляне Брэсцкага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губерні пад уплывам рэвалюцыйнай прапаганды выступалі супраць землеўладання памешчакаў. Асаблівай актыўнасцю былі адзначаны выступленні падзёншчыкаў і батракоў у Пружанскім павеце.
12 верасня 2020 г. — 290 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхала Сапегі (1730–1793), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ
Аляксандр Міхал Сапега нарадзіўся 12 верасня 1730 г. у г. Высокае Берасцейскага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Старэйшы сын ваяводы Казіміра Лявона Сапегі, унук Міхаіла Казіміра, які падчас Паўночнай вайны быў саюзнікам Карла XII, але затым перайшоў на бок Пятра I і караля Аўгуста II.
2019 г. — 150 гадоў з часу пабудовы Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў г. Высокае (1869; Камянецкі р-н), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Свята-Крыжаўзвіжанская царква размешчана ў цэнтры горада Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Першы камень у падмурак царквы быў закладзены 2 жніўня 1868 г., на свята прарока Іллі. Архітэктурны праект храма падрыхтаваў акадэмік В. І. Чагін, праект зацвердзілі ў 1864 г. Падрадчыкам будаўніцтва з’яўляўся мешчанін Чарнігаўскай губерні Г. А. Назараў. Пабудавалі храм на сродкі прыхаджан даволі хутка. 27 верасня 1869 г. царква была асвячона ў свята Узвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
2014 г. – 520 гадоў з часу атрымання (1494) г. Высокае магдэбургскага права і герба
Горад Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ўпершыню ўпамінаецца ў XIVст. пад назвай Высокі Горад, калі яго наведаў Вялікі князь Літоўскі Гедымін.
1 верасня 2013 г. – 35 гадоў з часу адкрыцця ў г. Высокае Камянецкага раёна дзіцячай музычнай школы
Дзіцячая музычная школа ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці распачала сваю дзейнасць у 1978 годзе. Размясцілася па вуліцы Кірава ў двухпавярховым будынку, якi пабудаваны ў пачатку XXстагоддзя (раней тут у розны час размяшчалiся ваенкамат, інтэрнат, прыватныя кватэры).
12 чэрвеня 2012 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Я. Маркевіча (1942–2010), паэта, празаіка, жывапісца
Яраслаў Маркевіч нарадзіўся ў г. Высокае Камянецкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны.